Палітыка прыватнасці (Privacy Policy)

1. Агульныя звесткі

Гэтая Палітыка прыватнасці тлумачыць, як праект «Будуем Беларусь з LEGO» (далей — Праект) апрацоўвае асабістыя даныя карыстальнікаў сайта buildbelarus.com (далей — Сайт).

Мы паважаем прыватнасць кожнага наведвальніка і імкнёмся забяспечыць празрыстасць у тым, як апрацоўваюцца даныя.


2. Адказны за апрацоўку дадзеных

Адказным за апрацоўку асабістых дадзеных з’яўляецца каманда «Будуем Беларусь з LEGO».

📧 Электронная пошта: buildbelarus@gmail.com


3. Якія даныя мы збіраем

Мы можам збіраць наступную інфармацыю:

  • Аналітычныя даныя: інфармацыя пра наведванне старонак і ўзаемадзеянне з кантэнтам праз сэрвісы Google Analytics і Hotjar.

  • Добраахвотна дасланыя даныя: калі вы дасылаеце свае LEGO-пабудовы, фатаграфіі, апісанні або кантактныя звесткі (напрыклад, імя і электронную пошту) — мы захоўваем толькі тую інфармацыю, якую вы самі перадаеце.


4. Мэты збору дадзеных

Вашы даныя выкарыстоўваюцца для:

  • аналізу наведванняў сайта і паляпшэння яго працы;

  • разумення патрэб карыстальнікаў і развіцця праекта;

  • публікацыі дасланых LEGO-працаў;

  • камунікацыі з вамі ў выпадку, калі вы даслалі свае матэрыялы або запыт.


5. Кукі (Cookies)

Сайт выкарыстоўвае файлы cookies для працы аналітычных інструментаў і паляпшэння карыстацкага досведу.

Вы можаце адключыць cookies у наладах свайго браўзера.

Google Analytics

Гэты сэрвіс дапамагае аналізаваць наведванні сайта. Даныя перадаюцца Google і захоўваюцца ў адпаведнасці з Палітыкай прыватнасці Google.

Hotjar

Hotjar выкарыстоўваецца для разумення паводзінаў карыстальнікаў (напрыклад, рух курсора, пракрутка старонак, націскі).

Падрабязнасці: Палітыка прыватнасці Hotjar.


6. Публікацыя LEGO-працаў

Калі вы дасылаеце сваю LEGO-пабудову, вы даяце згоду на яе апублікаванне на сайце або ў сацыяльных сетках Праекта.

Мы публікуем толькі тую інфармацыю, якую вы самі пазначылі як публічную (напрыклад, імя аўтара або назву працы). Мы публікуем працы толькі з указаннем Імя. Выкарыстоўванне Прозвішча ў публікацыях магчыма толькі з вашага персанальнага дазволу.


7. Захоўванне і абарона дадзеных

Мы выкарыстоўваем адпаведныя тэхнічныя і арганізацыйныя меры для абароны вашых дадзеных ад несанкцыянаванага доступу, страты або змены.

Вашы даныя не перадаюцца трэцім асобам, акрамя выпадкаў, калі гэта патрабуецца законам.


8. Вашы правы

Вы маеце права:

  • атрымаць доступ да сваіх дадзеных;

  • патрабаваць іх выпраўлення або выдалення;

  • адклікаць згоду на апрацоўку;

  • звярнуцца са скаргай у адпаведны орган па абароне прыватнасці.

Каб скарыстацца сваімі правамі, напішыце на buildbelarus@gmail.com.


9. Змены ў палітыцы

Палітыка прыватнасці можа перыядычна абнаўляцца.
Апошняя версія заўсёды даступная на гэтай старонцы.


© Будуем Беларусь з LEGO — buildbelarus.com

Updated on 04/11/2025