LEGO-ТЭЛЕГРАФ

LEGO-паведамленні ад беларуса да беларуса па ўсім свеце.
ПРАВІЛА АКТЫЎНАСЦІ:
🔎 1. Прачытай LEGO-паведамленне
- Ты трымаеш у руках набор LEGO-Тэлеграфа. Гэтая актыўнасць, у якой людзі пакідаюць адзін аднаму паведамленні з LEGO.
- У каробцы якую ты трымаеш ужо ёсць LEGO-паведамленне. Табе трэба прачытаць яго. Гэтае паведамленне сабраў для цябе папярэдні ўдзельнік.
- У каробцы ёсць ліст дзе кожны ўдзельнік запісвае дату і назву свайго мястэчка, рэгіёна, ці горада.
🏗️ 2. Гуляйся з наборам на працягу тыдня!
- складай свае словы
- рабі новыя надпісы
- эксперыментуй з LEGO-наборам
📢 3. Падзяліся ў соцсетках
- Можаш апублікаваць сабраныя LEGO-надпісы ў сацыяльных сетках.
- Тэгай нашы акаўнты, каб мы ўбачылі:
- YouTube — @buildbelarus
- Instagram — @buildbelarus
- TikTok — @buildbelarus.com
📦 4. Перадай далей
Спытай у сяброў, хто хоча паўдзельнічаць.
- Распавядзі сябру правілы.
- Збяры паведамленне для сябра.
- Складзі ўсе часткі набору і інструкцыі ў каробку.
- Дашлі набор сябру па пошце.
ЯК СТВАРЫЦЬ НОВЫ ЛАНЦУЖОК ПАВЕДАМЛЕННЯЎ?
Набудзь набор LEGO 41839
На афіцыйным сайце каштуе 220 zl (на 16.03.2026)
https://www.lego.com/en-pl/product/message-board-41839- Раздрукуй гэтыя дакуметы:
- Інструкцыю па стварэнні беларускіх літар (укладзі ў набор)
- Этыкетку з правіламі LEGO-ТЭЛЕГРАФ (наклей на каробку з наборам)
- Таблічку для запісаў ўдзельнікаў (укладзі ў набор)
- Знайдзі першага сябра, каму ты перашлеш сваё паведамленне.
- Збяры LEGO-паведамленне і зрабі першы запіс ў таблічку.
- Дашлі набор сябру па пошце.