Як далучыцца?
Будуйце разам з намі!
Мы марым пра тое, каб вы ўтульна і натхнёна адчулі сябе ў нашай творчай прасторы. Тут кожны і кожная можа знайсці сваё месца і зрабіць свой унікальны ўклад у "Будаванне Беларусі, якую ён любіць"!
🏆 Для аматараў LEGO
- Удзельнічайце ў конкурсе — стварайце Беларусь з LEGO і выігрывайце прызы!
- Будуйце і дзяліцеся — стварайце тое, што любіце, і размяшчайце на нашым сайце тут.
- Складайце родныя словы — выкарыстоўвайце нашу інструкцыю для LEGO-літар
🛠️ Для тых, хто хоча вучыцца новаму
- Стварайце LEGO-відэа — мы навучым, як гэта рабіць
- Стварайце LEGO-інструкцыі — стварайце беларускія інструкцыі і дзяліцеся імі з іншымі
🎯 Для тых, хто напоўнены ідэямі
- Дзяліцеся ідэямі — напішыце тут, што беларускае варта будаваць з LEGO
- Пішыце водгукі — адгукніцеся на працы і ідэі іншых удзельнікаў
- Далучайцеся да каманды — пачытайце пра нашы каштоўнасці і гісторыю стварэння праекта
Хочаце далучыцца да каманды арганізатараў?
Шукаем у каманду людзей з падобнымі каштоўнасцямі, агнём у вачах і жывой зацікаўленасцю. Калі гэта пра вас, запоўніце гэтую форму: https://forms.gle/qvRTqWn3yEVauQvw7
А можа, у вас ёсць сваё бачанне?
Мы адкрытыя для новых прапаноў і будзем рады пачуць вашы думкі пра тое, як бы вы хацелі далучыцца да праекта!