Як дапамагчы?

Ваша падтрымка дапамагае нам будаваць Беларусь, якую мы любім!
Кожны ўнёсак — важны, незалежна ад яго памеру.

💰 Фінансавая падтрымка

  • Падтрымайце конкурс
    Дапамажыце павялічыць прызавы фонд конкурсу "Будуем Беларусь з LEGO". Чым больш сродкаў мы назбіраем, тым больш беларусак і беларусаў атрымаюць узнагароды за свае творы! Папоўніць фонд можна тут https://letemdo.org/belarus-z-lego/ 

  • Падтрымайце каманду
    Наш праект — цалкам валанцёрскі. Ваша фінансавая падтрымка дазволіць арганізатарам пасвяціць праекту больш часу і рэсурсаў.
    Калі жадаеце нас падтрымаць, вы можаце зрабіць гэта любой зручнай для вас сумай па спасылцы (блікам ці картай праз сістэму Stripe):  https://donate.stripe.com/9B6cN42LA9Qc4q8bcP33W02 

📢 Інфармацыйная дапамога

  • Распавядайце пра наш праект у асабістых размовах і сацыяльных сетках.
    Тэгайце нашы акаўнты:
  • Правядзіце апытанку ў вашых рэгіянальных або тэматычных суполках: "Што беларускае варта будаваць з LEGO?" І падзяліцеся вынікамі з намі!

  • Парайце знаёмым журналістам напісаць пра наш праект у СМІ.

🎯 Самае галоўнае — удзельнічайце!

Будуйте тое, што любіце! Ваш удзел — гэта найлепшая падтрымка для нашага праекта. 


💡 У вас ёсць ідэі, як яшчэ можна дапамагчы?

Мы будзем удзячны вам, калі вы імі падзеліцеся!

Made with Padlet