Запрашаем вас на LEGO-Конкурс!
Конкурс самых неймаверных пабудоў з LEGO па тэме “БЕЛАРУСЬ”. Гэта можа быць і тое, што наўпрост датычыцца Беларусі ці таго вашага асабістага, што звязвае вас з Радзімай. Конкурс для ўсіх: дзяцей, сямей і дарослых.
УМОВЫ КОНКУРСУ:
🗂️ Крытэрыі да вашых LEGO-пабудоў?
- Lego-пабудовы павінны датычыцца тэмы “БЕЛАРУСЬ” у шырокім разуменні гэтага слова: гэта могуць быць як лёгка пазнавальныя аб'екты, жывёлы, сімвалы, так і штосьці, што звязана менавіта з вашымі ўспамінамі пра Беларусь — стравы, людзі, расліны, гэты спіс можна працягваць бясконца, у ім няма межаў.
 - Lego-пабудова павінна быць унікальнай і прыдуманай вамі (гэта не можа быць нейкі гатовы набор, ці пабудова, зробленая па чужых інструкцыях).
 
💌 Што трэба адаслаць арганізатарам?
- фотаздымкі ці відэа, якія паказваюць вашу LEGO-пабудову
 - невялічкую гісторыю (да 100 словаў): апісанне таго, што і чаму вы збудавалі
 - звесткі пра аўтара пабудовы: імя і ўзрост (калі аўтар дзіця, то ці дапамагалі бацькі)
 - каардынаты ці назву мястэчка ў Беларусі, куды на мапу Lego-Беларусь вы хацелі б дадаць ваша стварэнне (апцыянальна)
 
📅 Куды і калі?
- з 1 па 30 лістапада 2025 (да 30.11.2025 24:00 CET)
 - даслаць усю інфармацыю на пошту: buildbelarus@gmail.com
 - атрымаць пацверджанне, што ваша праца дайшла і ўдзельнічае ў конкурсе
 
ПРЫЗАВЫ ФОНД:
Прызавы фонд фарміруецца з вольных ахвяраванняў на праект па гэтай спасылцы: https://letemdo.org/belarus-z-lego/
Пераможцы змогуць выбраць сабе падарунак са спіса LEGO-набораў (выкладзем яго бліжэй да заканчэння конкурсу). Набыццё і адпраўка ажыццяўляюцца арганізатарамі з прызавога фонду.
Колькасць прызавых месцаў будзе разлічвацца зыходзячы з Прызавога фонду. Улічваючы, што адзін падарункавы LEGO набор + перасылка прыблізна каштуюць 50 $. 
Прыклад разлікаў:
- Прызавы фонд: 500 $ . Колькасць прызавых месцаў = 10.
 - Прызавы фонд: 2 000 $ . Колькасць прызавых месцаў = 40.
 
Папоўніць прызавы фонд конкурсу вы можаце па гэтай спасылцы: https://letemdo.org/belarus-z-lego/
ПАРАДЫ ДЛЯ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ:
- Мы выклалі невялічкае адукацыйнае відэа, як зрабіць прыгожую LEGO-анімацыю вашага стварэння проста і цікава.
 - Праглядзіце гэты матэрыял, калі хочаце зрабіць 3D-мадэль вашага стварэння ці сапраўдную LEGO-інструкцыю для яго.
 
АРГАНІЗАТАРЫ:
Анлайн-школка "Buślanka"
Сайт: https://buslanka.com
Тэлеграм: https://t.me/buslankabuslanka/
Instagram: https://www.instagram.com/buslanka/
МІНУЛЫЯ КОНКУРСЫ:
ЦУД У МАІМ ЖЫЦЦІ